Чацвёрты набор у праграму мастацкіх і даследчых рэзідэнцый [OPEN CALL]

Як і кожны год, мы аб'яўляем набор заявак на рэзідэнцыю WOK! Гэта чацвёрты выпуск мастацкай і даследчай рэзідэнцыйнай праграмы Warszawskiego Obserwatorium Kultury (далей WOK). Праграма рэзідэнцыі падтрымлівае развіццё творчых асоб і калектываў у паглыбленні іх мастацкіх або даследчых практык. Рэзідэнцыі WOK дазваляюць праверыць новыя мадэлі працы, здымаючы з творчых асоб ціск патравання прадуктыўнасці. Удзел у праграме - гэта магчымасць паглядзець на ўласную творчую дзейнасць з розных бакоў.

Сёлета тэма рэзідэнцыі – эксперымент. Менавіта такая прастора для спакойнай працы, няспешнага даследавання ўласных ідэй, прастора, якая заахвочвае цікаўнасць, сёння здаецца нам асаблівай раскошай. Эксперымент патрабуе рэфлексіі, у адных выпадках выклікае пачуццёвыя ўражанні, у іншых – іх адсутнасць. У любым разе эксперыментаванне звязана з рызыкай не атрымаць прызнання, быць незразумелым ці няправільна інтэрпрэтаваным. Эксперыментуючы ў WOK, творчыя людзі змогуць ствараць прататыпы, тэставаць ідэі і рашэнні, а таксама свабодна прытрымлівацца ўласнага працэсу ў бяспечным асяроддзі.

Тое, што застаецца пасля эксперыменту, – гэта не прадукт, ён не падлягае логіцы таварызацыі, а застаецца сведчаннем траекторыі думкі, следам пошуку адказаў на пытанні, якія мы задаём самі сабе. Гэта своеасаблівае веданне, атрыманае з досведу, якое можна перадаваць новымі, таксама эксперыментальнымі, спосабамі. Паводле этымалогіі, слова «эксперымент» азначае досвед і выпрабаванне, свядомае дзеянне, накіраванае на тэставанне новай з’явы. У гэтым разуменні эксперыменту ёсць месца для памылак, тупіковых сітуацый, пераверку межаў і новых форм.

Мы шукаем людзей і канцэпцыі, якія рызыкуюць, змяняюць траекторыі існуючых творчых шляхоў або паглыбляюць практыку новымі, невідавочнымі спосабамі. Мы запрашаем вас прыняць удзел у сітуацыі, якая дазволіць вашым ідэям саспець. Мы хочам быць скэтчбукам, чарнавіком, рэпетыцыйнай пляцоўкай. Мы адкрыты як для шмат- і трансдысцыплінарных эксперыментаў, так і для тых, што дакладна акрэсленыя ў пэўнай мастацкай прасторы.

Для нас гэты год таксама будзе эксперыментальным – мы правяраем, ці прынясе змяненне дынамікі праграмы чаканыя вынікі. Мы з захапленнем і інтрыгай прадстаўляем новую формулу:

Чацвёрты выпуск рэзідэнцыі пройдзе ў два туры:

  • вясна (красавік, май, чэрвень)
  • восень (верасень, кастрычнік, лістапад)

У кожны тур мы запросім 5-6 чалавек. Калі вы падаяце заяўку, калі ласка, падумайце, які перыяд вам найбольш падыходзіць. Мы правядзём адзін набор і падзялім на групы на этапе адбору.

Хто можа падаць заяўку?

Мы запрашаем творцаў з усіх сфер мастацтва, людзей, якія праводзяць даследаванні ў сацыяльных навуках, культуры або мастацтве, а таксама дуэты і творчыя ці даследчыя  калектывы. Праграма прызначана для жыхароў Варшавы.

Што мы прапануем?

Праграма рэзідэнцыі ўключае рэгулярныя індывідуальныя сустрэчы з менеджаркамі WOK для падтрымкі працэсу кожнай і кожнага з удзельнікаў ў адпаведнасці з іх патрэбамі і магчымасцямі, якія вынікаюць з асаблівасцей іх мастацкай або даследчай практыкі. Акрамя таго, у кожным туры мы запланавалі тры групавыя сустрэчы, якія стануць магчымасцю для абмену ідэямі і досведам, а таксама для ўдзельнікаў IV набору праграмы пазнаёміцца адзін з адным.

Асобы, запрошаныя да ўдзелу ў праграме – асобныя выканаўцы, дуэты і калектывы – атрымаюць:

– ганарар фінансавую падтрымку ў памеры 10 000 злотых на чалавека (брута), які выплачваецца ў чатыры растэрміноўкі;

– бюджэт на дадатковую падтрымку працэсу рэзідэнтуры ў памеры 3000 злотых (брута) на асобу/дуэт/калектыў. Падрабязную інфармацыю пра тое, як будзе выдаткоўвацца бюджэт, можна знайсці ў Правілах праграмы (Regulamin Programu).

– падтрымку ад WOK, узгодненую з улікам індывідуальных патрэбаў кожнай і кожнага з ўдзельнікаў праграмы;

– магчымасць выкарыстання працоўнай прасторы WOK.lab у залежнасці ад індывідуальных патрэбаў і тэхнічных магчымасцяў пляцоўкі;

– дагляд за дзецьмі для рэзідэнтаў, якім гэта неабходна дзеля ўдзелу ў сумесных сустрэчах у WOK.

Расклад рэзідэнцкай праграмы WOK 2026:

Даты абавязковых сумесных сустрэч у вясновым туры:

1 красавіка – адкрыццё,

27 мая

1 ліпеня – закрыццё.

Даты абавязковых сумесных сустрэч у восеньскім туры:

3 верасня – адкрыццё,

15 кастрычніка

3 снежня – закрыццё.

Даты індывідуальных сустрэч будуць вызначацца ў індывідуальным парадку і павінны праводзіцца не радзей чым раз на месяц. Усе агульныя і індывідуальныя сустрэчы праводзяцца ў буднія дні з 9:00 да 16:00.

Як падаць заяўку?

Мы разумеем, што падрыхтоўка заяўкі – гэта таксама праца, таму мы хочам, каб працэс падачы быў максімальна простым. Усё, што вам трэба зрабіць, – гэта запоўніць кароткую форму заяўкі і прыкласці ваша партфоліа/рэзюмэ ў фармаце PDF (максімум 10 МБ).

Калі па якой-небудзь прычыне вы не можаце падаць заяўку анлайн, калі ласка, звяжыцеся з намі ў працоўныя дні з 9:00 да 16:00:

  • (па-польску) па тэлефоне +48 730 390 411 або па электроннай пошце wiechowska@wok.art.pl
  • (на любой з усходнеславянскіх моваў) па тэлефоне +48 730 390 602 або па электроннай пошце haidalionak@wok.art.pl – разам мы знойдзем рашэнне.

Згаданыя кантакты таксама можна выкарыстоўваць для іншых пытанняў адносна рэзідэнцкай праграмы.

Запоўненую анкету трэба даслаць разам з партфоліа/рэзюмэ праз вэб-сайт www.wok.art.pl да 11:59 16 лютага 2026 года.

Podziel się

Facebook | Twitter | Linkedin